Паўтысячы чалавек эвакуявалі з Мінскай гімназіі-каледжа мастацтваў

Пажар у Мінскай гімназіі-каледжы мастацтваў

Пажар у Мінскай гімназіі-каледжы мастацтваў / прэс-служба МНС

Узгаранне адбылося 23 красавіка ў Мінскай гімназіі-каледжы мастацтваў, паведамляе прэс-служба МНС.

У будынку спрацавала сістэма перадачы паведамленняў аб надзвычайных сітуацыях "Маланка". З гімназіі эвакуявалі 572 чалавекі, у тым ліку 527 навучэнцаў.

Яшчэ да прыбыцця ратавальнікаў намеснік дырэктара па гаспадарчай рабоце выявіў крыніцу ўзгарання: у кабінеце 202 загарэлася праводка. Мужчына патушыў пажар.

У якасці аснойўнай версіі ўзгарання вазглядаецца кароткае замыканне электраправодкі.

Паўтысячы чалавек эвакуявалі з Мінскай гімназіі-каледжа мастацтваў
Пажар у Мінскай гімназіі-каледжы мастацтваў / прэс-служба МНС
Паўтысячы чалавек эвакуявалі з Мінскай гімназіі-каледжа мастацтваў
Пажар у Мінскай гімназіі-каледжы мастацтваў / прэс-служба МНС

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі