Паведамляецца пра чарговы ўкраінскі ўдар па расійскай цырымоніі ўзнагароджання
Украінцы нанеслі ракетны ўдар па расійскай вайсковай цырымоніі
Украінцы нанеслі чарговы паспяховы ўдар па месцы канцэнтрацыі расійскіх вайскоўцаў, пішуць расійская ваенкары.
Дзвюма ракетамі HIMARS украінцы 27 лютага пацэлілі ў месца збору асабовага складу ў Аленаўцы на Данеччыне падчас узнагароджання вайскоўцаў. Паведамляецца, быццам на цырымоніі прысутнічала камандаванне 155-й асобай брыгады марской пяхоты. У мірны час гэтая вайсковая часць дыслакуецца ва Уладзівастоку.
Расійскія ваенкары пішуць, што падчас ракетнай атакі загінулі 19 вайскоўцаў, а яшчэ 12 чалавек былі параненыя. Сярод параненых называюць камандзіра брыгады палкоўніка Міхаіла Гудкова. У ліку загінулых называюць намесніка камандзіра брыгады падпалкоўніка Рамана Кажухова, маёра Аляксандра Абілава, капітана Наіля Шахманава.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.