Чыноўнікі хочуць забараніць школьнікам ярка фарбаваць валасы
Новыя абмежаванні для навучэнцаў
Вучняў сярэдніх школ могуць не дапусціць да заняткаў, калі ў іх будуць ярка пафарбованыя валасы. Пра гэта распавяла прарэктар па метадычнай працы дзяржаўнай установы"Акадэмія адукацыі" Валянціна Гінчук у праекце БелТА "Краіна кажа".
"У кожнай установы адукацыі ёсць свае сакрэты вырашэння пытанняў, якія тычацца знешняга выгляду навучэнцаў. Фарміраванне культуры знешняга выгляду — гэта адзін з кірункаў выхаваўчай работы ў школах. Таму звяртаць увагу і на школьную вопратку, і на прычоску будуць. І мы спадзяемся на поўнае паразуменне ў гэтым пытанні і на падтрымку бацькоў, якія таксама павінны разумець, куды яны адпраўляюць сваё дзіця. Але падлеткі, вядома, будуць хацець вылучыцца, а мы будзем ім падказваць іншыя спосабы самарэалізацыі", — адзначыла Гінчук.
Яна падкрэсліла, што адзіная школьная форма, якая ўводзіцца ўжо не першы год, дысцыплінуе навучэнцаў — прывучае іх да разумення, што ў дзелавой сітуацыі трэба мець дзелавы выгляд.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.