Павел Дураў атрымаў французскае грамадзянства
Павел Дураў / Global Look Press
Заснавальнік Telegram Павел Дураў атрымаў французскае грамадзянства, паведамляецца на сайце ўрада Францыі.
Згодна з апублікаваным указам, гэтае рашэнне было прынята 23 жніўня. У спісе людзей, якія атрымалі грамадзянства, значыцца "Дураў Павел, народжаны 10.10.1984 у Ленінградзе".
Сам прадпрымальнік пакуль не пракаментаваў інфармацыю, якая з'явілася.
Цяпер Павел Дураў мае расійскае грамадзянства, а таксама пашпарт астраўной дзяржавы Сэнт-Кітс і Нэвіс, якая знаходзіцца ў Карыбскім моры.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.