Павел Дураў вызваляецца пад судовы нагляд, яму выстаўленае абвінавачванне

Павел Дураў / Instagram
Павел Дураў вызваляецца пад судовы нагляд (абавязковае наведванне паліцыі два разы на тыдзень), яму выстаўленае абвінавачванне. Дураву забаронена пакідаць тэрыторыю Францыі. Ён павінен унесці заклад у памеры 5 млн еўра, паведамляе bfmtv.com.
У сераду заснавальніка Telegram даставілі ў суд у Парыжы. Час папярэдняга затрымання заканчваўся, і Дураву збіраліся выставіць абвінавачванне. Ён абвінавачваецца ў шасці правапарушэннях, у тым ліку ў "адміністраванні анлайн-платформы з мэтай здзяйснення незаконных транзакцый".
Паўла Дурава затрымалі ў аэрапорце Парыжа ўвечары 24 жніўня. З таго часу ён быў за кратамі. Высветлілася, што ордар на арышт Паўла і Мікалая Дуравых улады Францыі выдалі яшчэ ў сакавіку.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.