"Яна — сапраўдны мозг". Павел Дураў паказаў, хто стаіць за Telegram

Павел Дураў / t.me/durov
Стваральнік Telegram Павел Дураў распавёў пра тую, хто больш за дзесяць гадоў таму натхніла яго на стварэнне Telegram. Увечары чацвёртага кастрычніка ён размясціў у сваім акаўнце сумесны здымак са старэйшай дачкой.
— Вось мая старэйшая дачка, якая дае мне інструкцыі па запуску Telegram летам 2013 года. Яна — сапраўдны мозг, які стаіць за ўсім гэтым, сябры,— напісаў Дураў.
Хутчэй за ўсё тут Дураў "перадае прывітанне" Ірыне Балгар, якая раней заяўляла, што мэсанджар — іх сумесна нажытая маёмасць. Жанчына сцвярджае, што кансультавала свайго партнёра па пытаннях Telegram "на працягу ўсіх гадоў існавання кампаніі".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.