Павел Савіцкі з брэсцкага "Дынама" ў самаізаляцыі

Павел Савіцкі з брэсцкага "Дынама" ў самаізаляцыі

Паўабаронца футбольнага брэсцкага "Дынама" Павел Савіцкі захварэў і знаходзіцца ў самаізаляцыі. Пра гэта паведаміў вядучы клубнага YouTube-канала Арцём Волчак. "Каранавірус нікуды не дзеўся, мы тут не несмяротныя і не рабакопы", — кажа ён.

Пра тое, што ў Савіцкага трымаецца тэмпература, пасля матчу з "Тарпеда-БелАЗ" распавёў галоўны трэнер Сяргей Кавальчук. Волчак жа не ўдакладніў, ці футбаліст самаізаляваўся проста "на ўсялякі выпадак", ці ў яго станоўчы тэст на каранавірус, ці ён з'яўляецца кантактам. "Мы ўсе рызыкуем заразіцца, у той ці іншай ступені", — адзначыў вядучы YouTube-канала дынамаўцаў. Арцём Волчак таксама сказаў, што вяртанне Паўла Савіцкага чакаецца "у бліжэйшы час".

У бягучым сезоне на рахунку Савіцкага 7 забітых мячоў, у тым ліку 5 — у чэмпіянаце краіны. 12 ліпеня Паўлу споўніцца 26 гадоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі