Павел Севярынец хоча правесці каля рэстарана "Поедем, поедим" мірны сход
Масавы мірны сход плануецца правесці каля рэстарана "Поедем, поедим" ў нядзелю, 9 верасня. Пра гэта паведаміў сустаршыня аргкамітэту партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" Павел Севярынец.
Рашэнне пра сход было прынятае на нарадзе абаронцаў Курапатаў. Паведамленне пра будучы мірны сход Севярынец накіраваў у Мінскі райвыканкам. Заяву на дазвол ён накіроўваць не стаў.
Мэта сходу — пратэст супраць дзейнасці рэстаранна-забаўляльнага комплексу. Абаронцы Курапатаў падкрэсліваюць, што рэстаран быў пабудаваны незаконна.
Супрацьстаянне каля рэстарана "Поедем, поедим" цягнецца ўжо тры месяцы. Абаронцы Курапатаў пратэстуюць супраць таго, каб забаўляльны комплекс дзейнічаў у непасрэднай блізкасці ад месца масавых расстрэлаў.