Павел Вінаградаў схуднеў у турме на 36 кілаграмаў
Павел Вінаградаў / Еўрарадыё
Павел Вінаградаў схуднеў у турме на 36 кілаграмаў. Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".
Нядаўна ў палітвязня знайшлі туберкулёз. А 28 ліпеня яго перавялі ў аршанскую папраўчую калонію №12.
Раней з'явілася інфармацыя, што Вінаградава пазбавілі працяглага спаткання за сон днём. Цяпер ён афіцыйна прызнаны "злосным парушальнікам рэжыму".
Вінаградаў асуджаны закрытым судом на 5 гадоў калоніі. Вядома, што крымінальную справу на яго вялі па арт. 130 (распальванне сацыяльнай варожасці), ч. 2 арт. 367 (паклёп на прэзідэнта) і арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.