Павольная акупацыя: пра мэты “Вагнера” і арышт Лукашэнкі — эфір з Тышкевічам
Ігар Тышкевіч / фота з архіва
У Беларусь працягваюць ехаць калоны “вагнераўцаў”. І колькі на сёння гэтых наймітаў-забойцаў з расійскай ваеннай кампаніі ўжо знаходзіцца на тэрыторыі нашай краіны, беларусам не паведамляюць, але гэта дакладна больш за 2 тысячы. Міністэрства абароны паведаміла, што “падраздзяленні ССА РБ адпрацоўваюць вучэбна-баявыя задачы з байцамі “Вагнер” на палігоне “Брэсцкі”. У той жа час у Еўрапарламенце заклікалі Міжнародны крымінальны суд у Гаазе выдаць ордар на арышт Лукашэнкі. А ўздоўж украінска-беларускай мяжы ўкраінскія вайскоўцы паставілі дзясяткі тысяч міннных пастак…
Што насамрэч трэба “вагнераўцам” у Беларусі і якія пагрозы яны нясуць як беларусам, так і суседнім з Беларуссю краінам? Ці варта асцерагацца правакацый на мяжы і як да магчымых нечаканасцяў рыхтуюцца ўкраінскія вайскоўцы? Ці рэальна пабачыць Лукашэнку на лаве падсудных у Гаазе? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае аналітык украінскага Інстытута будучыні Ігар Тышкевіч.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.