Пажар на прадпрыемстве ў Магілёве (фота)
Здарэнне адбылося пасля 17-й гадзіны ў панядзелак, 2 верасня, у цэху адкрытага акцыянернага таварыства "Стужка".
Узгаранне пачалося ў вентыляцыйнай сістэме над сушыльнай машынай у памяшканні аддзелачнага ўчастка, які належыць гардзіннай фабрыцы.
Як паведамляе прэс-служба МНС, у выніку пажару былі пашкоджаныя 6 метраў паветравода і электрарухавік выцяжной вентыляцыі, 2 квадратныя метры пакрыцця даху. Пацярпелых няма. Мяркуецца, што прычынай пажару стала кароткае замыканне электраправодкі.
Фота — mchs.gov.by