Пазняк: ратуйце і хавайце ад варвараў беларускія кнігі
Зянон Пазняк / t.me/zianon_pazniak
"Ратуйце і хавайце ад варвараў беларускія кнігі", — з такім заклікам звярнуўся да беларусаў лідар КХП-БНФ Зянон Пазняк. "Грамадства без гісторыі і без ведання гісторыі не ёсць нацыяй, — піша палітык. — Не ёсць народам. Каб знішчыць народ, дастаткова знішчыць яго гісторыю і кнігі".
Пазняк падкрэслівае, што падобным у Беларусі займаліся расійскія ўлады на працягу стагоддзяў свайго панавання, і "вынікі разбуральныя". "У кнігах... запісана наша вечнасьць, бо кніга — вечная, — працягвае Пазняк. — ...Добра ведаю, што мае кнігі ў Беларусі ўжо знішчаныя ўсе. У перспектыве будуць нішчыць ўсё, што па-беларуску. У нашай гісторыі мы такое ўжо праходзілі. Пакуль руская хвароба і акупацыя яшчэ існуе, трэба схаваць, зберагчы ўсё, што здаровае, ўсё, што беларускае. Найперш — беларускія кнігі".
У Беларусі кнігі незалежных даследчыкаў, пісьменнікаў аб'яўляюць "экстрэмісцкімі", а ў працы гісторыкаў абяцаюць "навесці парадак".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.