Пенсіянерку Ніну Багінскую за пікет каля КДБ аштрафавалі на 1050 рублёў
Пенсіянерку Ніну Багінскую за пікет каля КДБ аштрафавалі на 1050 рублёў (каля 555 долараў). Акцыя адбылася 24 сакавіка. Як інфармавала Еўрарадыё, вядомая актывістка трымала ў руках плакат “Свабоду палітвязням” са спісам людзей, якія знаходзяцца за кратамі. Праз паўгадзіны два амапаўцы затрымалі Багінскую. Аднак неўзабаве выпусцілі і яна ўжо на наступны дзень брала ўдзел у Дні Волі.
Радыё Свабода паведамляе, што Багінскую аштрафавала суддзя Цэнтральнага раённага суда сталіцы Вікторыя Шабуня.
Дарэчы, Ніна Багінская рэгулярна праводзіць каля КДБ адзіночныя пікеты, трымае плакаты з патрабаваннямі “Свабоды народу”.