Пентагон назваў Расію і Кітай аднымі з асноўных пагроз ЗША

Пентагон назваў Расію і Кітай аднымі з асноўных пагроз ЗША

Пентагон назваў пяць асноўных пагроз нацыянальнай бяспецы ЗША. У гэты спіс увайшлі Расія, Кітай, Паўночная Карэя, Іран і тэрарыстычныя групоўкі, гаворыцца ў Нацыянальнай абароннай стратэгіі ЗША.

"З гэтага часу не тэрарызм, а стратэгічнае саперніцтва паміж краінамі з'яўляецца галоўнай праблемай для нацыянальнай бяспекі ЗША", — цытуе дакумент "Новая газета".

Каб супрацьстаяць пагрозам, Пентагон будзе павышаць боегатоўнасць войска, умацоўваць дзейсныя альянсы, а таксама рэфармаваць самое ведамства. ЗША плануюць мадэрнізаваць стратэгічную авіяцыю, міжкантынентальныя балістычныя ракеты і атамныя падводныя ракетаносцы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі