Грэту Тунберг затрымалі за акцыю супраць удзелу Ізраіля ў "Еўрабачанні"

Грэту Тунберг затрымалі ў Мальме

Грэту Тунберг затрымалі ў Мальме / AFP/Scanpix/LETA

Шведская паліцыя забрала Тунберг з мітынгу ў падтрымку палестынцаў, але пакуль незразумела, ці прад'яўлены ёй якія-небудзь абвінавачанні, паведамляе delfi.lv.

У заяве паліцыі гаворыцца, што яны затрымалі некалькі чалавек, але невядома, ці проста Тунберг выгналі з акцыі пратэсту ці затрымалі на больш працяглы тэрмін.

Грэта Тунберг на акцыі пратэсту была апранутая ў куфію, ці арабскую хустку, і выступала супраць удзелу Ізраіля ў "Еўрабачанні".

Мітынгі ў падтрымку палестынцаў праходзілі ў Мальме на працягу ўсяго тыдня правядзення "Еўрабачання". Пратэстоўцы агітавалі з плакатамі з надпісам "Сардэчна запрашаем на конкурс песні аб генацыдзе" і г.д.

Фінал "Еўрабачання" адбыўся вечарам 11 траўня. Ізраільская выканаўца Эдэн Голен з песняй "Ураган" заняла пятае месца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі