Дзве супермадэлі ахвяравалі мільён долараў на дапамогу дзецям і сем'ям у Газе

Джыджы і Бэла Хадыд

Джыджы і Бэла Хадыд / Getty

Амерыканскія сёстры-супермадэлі Бэла і Джыджы Хадыд ахвяравалі 1 мільён доллараў на дапамогу палестынцам, піша ВВС. Бацька сясцёр — палестынскі магнат у сферы нерухомасці Махамед Анвар Хадыд.

Прадстаўнік Бэлы паведаміў, што грошы прызначаныя для чатырох гуманітарных арганізацый, якія дапамагаюць дзецям і сем'ям, што сталі ахвярамі канфлікту ў Газе.

У траўні Бэла Хадыд апублікавала пост у Instagram, у якім казала, што "спустошаная стратамі палестынскага народа і адсутнасцю спагады з боку ўрадаў ва ўсім свеце".

Джыджы Хадыд апублікавала пост неўзабаве пасля нападу ХАМАС на Ізраіль 7 кастрычніка. Тады яна напісала, што яе думкі "з усімі, каго закранула гэтая неапраўданая трагедыя, кожны дзень гэты канфлікт забірае жыцці нявінных людзей, сярод якіх занадта шмат дзяцей".

Яна таксама адзначыла, што хоць у яе ёсць "надзеі і мары", звязаныя з лёсам палестынскага народа, "нічога з гэтага не мае на ўвазе шкоду габрэю".

Канфлікт у Газе пачаўся пасля таго, як баевікі ХАМАС здзейснілі беспрэцэдэнтны напад на Ізраіль, забіўшы каля 1200 чалавек і ўзяўшы ў закладнікі 252 чалавекі. Паводле звестак Міністэрства аховы здароўя Газы (ім кіруе ХАМАС), з пачатку аперацыі ў сектары загінулі больш за 36 тысяч чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі