ЗША блізкія да прыняцця пакета дапамогі для Украіны

Кіеў, Украіна

Кіеў, Украіна

На гэтых выходных ЗША вызначацца, ці вылучаць яны вайсковую дапамогу для Украіны, піша ВВС. Пасля некалькіх месяцаў затрымкі Палата прадстаўнікоў гатовая прагаласаваць па гэтым пытанні. Прапанова, паводле якой будуць галасаваць, прадугледжвае перадачу для Украіны дапамогі на 60,8 млрд долараў.

Напярэдадні афіцыйны Кіеў папярэджваў аб тым, наколькі вялікае значэнне мае гэтае рашэнне на фоне поспехаў Расіі на поле бою.

Калі амерыканская Палата прадстаўнікоў прагаласуе за вылучэнне дапамогі, Сенат можа ўхваліць пакет ужо на гэтых выходных. Справа застанецца за подпісам прэзідэнта, але Джо Байдэн абяцаў, што падпіша гэты закон.

Аднак пакуль рана казаць, што вынікі галасавання ўзрадуюць Кіеў. У Кангрэсе ёсць заўзятыя праціўнікі выдзялення ваеннай дапамогі Украіне.

Ад вынікаў галасавання будзе залежаць таксама дапамога Ізраілю і Ціхаакіянскаму рэгіёну, які ўключае Тайвань. У прапанове ўтрымліваецца план вылучыць для Ізраіля 26,4 млрд долараў, для Ціхаакіянскага рэгіёну — 8,1 млрд долараў. Палата прадстаўнікоў будзе галасаваць па кожнай частцы асобна. Гэта павышае шанцы, што да канца галасавання хоць нейкаму рэгіёну ўсё ж будзе выдзеленая дапамога.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі