Першацветы ўжо распускаюцца ў Беларусі

Пралескі ў Белавежскай пушчы / npbp.by
У некаторых паўднёвых рэгіёнах Беларусі ўжо пачынаюць распускацца першацветы. У прыватнасці, такімі відэа дзеляцца жыхары Бабруйска і Брэсцкай вобласці.
На відэа з сацыяльных сетак трапіліся амаль расквітнелыя пралескі і сон-трава (прастрэл раскрыты). Гэтыя расліны звычайна цвітуць першымі, але нормай лічыцца больш позні тэрмін — люты-сакавік.
Праз анамальна цёплыя зімы ў апошнія гады ў Беларусь раней вяртаюцца і пералётныя птушкі. Калі такое надвор'е захаваецца і з улікам вопыту мінулых гадоў, у найбліжэйшыя тыдні можна чакаць з'яўлення першых жаўрукоў і кнігавак у паўднёвых рэгіёнах Беларусі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.