Першая прэс-канферэнцыя прадстаўнікоў Каардынацыйнай рады. Стрым
Увечары 18 жніўня прадстаўнікі Каардынацыйнай рады, створанай з ініцыятывы Святланы Ціханоўскай, сустракаюцца ў Мінску з журналістамі. Мяркуецца, што з яе дапамогай удасца "забяспечыць мірны і стабільны трансфер улады". У раду ўвайшлі палітыкі, палітолагі, эканамісты, грамадскія дзеячы, бізнесмены, прадстаўнікі страйкамаў, якія ствараюцца на прадпрыемствах краіны. Сярод прысутных на прэс-канферэнцыі — Павел Латушка, якога знялі з пасады гендырэктара Купалаўскага тэатра за публічную падтрымку пратэстаў.
Якраз 18 жніўня Аляксандр Лукашэнка заявіў, што стварэнне Каардынацыйнай рады — гэта "спроба захопу ўлады з усімі выцякаючымі наступствамі". Сябры рады такія мэты абвяргаюць.
Першае пасяджэнне Каардынацыйнай рады пройдзе 19 жніўня.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.