Першы ў свеце закон аб штучным інтэлекце прыняў Еўрапарламент
Штучны інтэлект, ілюстрацыйнае фота
Еўрапарламент ухваліў закон аб штучным інтэлекце, які вызначае патрабаванні да распазнання твараў ці да праграм для працы з тэкстам і малюнкамі накшталт ChatGPT. Гэта першы ў свеце прыняты закон аб штучным інтэлекце.
Згадна з ім, распрацоўшчыкаў абавяжуць маркіраваць тэксты, гукі і малюнкі, створаныя з дапамогай штучнага інтэлекту, каб не ўводзіць у зман людзей.
Да праграм "з высокімі рызыкамі" (напрыклад, распазнаванне твараў на вакзалах або ў іншых грамадскіх месцах) будуць ужывацца больш строгія правілы. У будучыні для выкарыстання такіх тэхналогій будзе неабходнае рашэнне суда.
Па сутнасці закон забараняе масавае сачэнне за людзьмі з выкарыстаннем біяметрычных даных.
Галоўны камісар ЕС па ўнутраным рынку Цьеры Брэтон, як піша Bild, назваў новыя правілы гістарычнымі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.