Першыя амерыканскія танкі Abrams з'явяцца ва Украіне ўжо ў верасні
Танкі Abrams на палігоне / Reuters
Першыя амерыканскія танкі Abrams з'явяцца ва Украіне ўжо ў сярэдзіне верасня. Мяркуецца, што іх будзе дзесяць. Танкі знаходзяцца "на фінальнай рэканструкцыі" ў Германіі, піша Politico.
Агулам Украіне паабяцалі сёлета перадаць крыху больш за тры дзясяткі танкаў Abrams (раней меркавалася, што гэта адбудзецца ў 2024 годзе). Выданне лічыць, што нават такая невялікая колькасць танкаў можа даць пэўную перавагу ўкраінскім войскам для прарыву расійскай абароны на тым жа Запарожскім фронце.
Украінскія вайскоўцы ўжо прайшлі падрыхтоўку і могуць кіраваць танкамі Abrams. На палігонах у Германіі трэніравалася каля 200 чалавек.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.