Пешаходы з Беларусі праходзяць літоўскую мяжу па вільготных дыванках

Жорсткія захады супраць афрыканскай чумы свінняў дзейнічаюць у Літве з 26 чэрвеня. Калі раней на мяжы “заставалася” па 100-300 кг прадуктаў з Беларусі за месяц, дык зараз канфіскоўваецца ў пяць разоў больш!

Памежнікі не даюць уехаць у Літву мясным кансервам, малаку, яйкам, тварагу, салу і кармам з Беларусі. Пра гэта са спасылкай на загадчыка аддзелам па надзвычайных захадах Дзяржаўнай службы харчавання і ветэрынарыі Літвы Марыюса Масіуліса піша TUT.BY.

Па яго словах, на ўсіх прапускных пунктах на мяжы з Беларуссю ёсць бар'еры для дэзынфекцыі. Увесь транспарт праязджае праз яму, напоўненую вадкасцю з супрацьвірусным сродкам. Грузавы транспарт да паловы машыны апрацоўваюць дадаткова. Гэтым займаецца прыватная кампанія.

Што да пешаходаў, дык яны праходзяць літоўскую мяжу па вільготных дыванках.

Нагадаем, днямі літоўцы абвясцілі пра намер адгарадзіцца ад Беларусі 500-кіламетровым плотам, каб на тэрыторыю краіны не трапілі дзікія жывёлы — носьбіты афрыканскай чумы свінняў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі