Петыцыі, пратэсты, сацсеткі. Як беларусы ў 2017-м вучылі дзяржаву слухаць
"Будоўля на костках" у Курапатах, рэалізацыя дэкрэта "аб дармаедах", арышты па "Справе патрыётаў", расследаванне дзедаўшчыны ў Печах — гэтыя падзеі 2017 года склаліся б зусім па-іншаму, калі б беларусы не здолелі паўстаць супраць несправядлівасці. У кожным выпадку гэта адбывалася па-рознаму: ад намётавага мястэчка ў Курапатах да вулічных шэсцяў супраць дэкрэта №3, ад асобных журналісцкіх расследаванняў да тысячаў подпісаў, сабраных пад петыцыямі.
Будоўля ў Курапатах спыненая, скандальны дэкрэт пастаўлены на паўзу, патрыёты выйшлі на волю, а пра тое, што ў войску квітнее дзедаўшчына, даведалася ўся Беларусь. Але ці не ёсць гэтыя поспехі грамадства выпадковасцю? Ці навучылася дзяржава слухаць беларусаў за 2017 год? І калі нарэшце чыноўнікі навучацца бачыць у грамадскіх актывістах не ворагаў, а пасіянарных памочнікаў, якія хочуць павярнуць Беларусь да лепшага?
Абмеркавалі гэтыя і іншыя пытанні з палітыкам і грамадскім актывістам Змітром Дашкевічам.