Міліцыя сарвала пікет каля "Гранд Кушавеля"

Міліцыя сарвала пікет каля "Гранд Кушавеля"

Міліцыя не дала правесці пікет каля рэстарана "Гранд Кушавель", які анансавалі абаронцы Курапатаў. Як перадае з месца падзеяў карэспандэнт Еўрарадыё Марыя Вайтовіч, міліцыянты яшчэ да пачатку акцыі затрымалі грамадскіх актывістаў Вольгу Нікалайчык, Маю Навумаву і Леаніда Кулакова.

У выніку акцыя была сарваная. На месцы здарэння знаходзяцца толькі сілавікі ў цывільным.

Пікет каля рэстарана "Гран Кушавель" — частка грамадскай кампаніі ў абарону Курапатаў. Абаронцы вырашылі пікетаваць не толькі рэстаран "Поедем поедим", размешчаны каля ўрочышча, але і іншыя ўстановы, якія належаць яго ўладальніку Леаніду Зайдэсу. 

Міліцыя сарвала пікет каля "Гранд Кушавеля"
Фота Еўрарадыё

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі