Пінскія ўлады адправілі музыкаў граць на пустыя вуліцы (фота)
Напярэдадні Дня горада гарадскія ўлады вырашылі ў розных кутках Пінска арганізаваць вулічныя канцэрты гарадскіх музычных калектываў.
Нягледзячы на неспрыяльнае надвор’е музыкі мужна адыгралі абавязковую праграму. Праўда, арганізацыя канцэртаў у сярэдзіне будзённага дня выглядае недарэчным. У гэты час пінчукі знаходзяцца на працы. Дый наплыву турыстаў у горадзе не назіраецца. Атрымалася, што артысты бавілі самі сябе.