“Плаціш за кулі, якімі цябе забіваюць”: ці прымальна плаціць штраф за “данат”?

Сілавікі ў Беларусі / Еўарарадыё
Сілавікі ў Беларусі / Еўарарадыё

Гэта маральная перамога рэжыма — калі ты сваім жа катам плаціш грошы. Так палітолаг Павел Усаў пракаментаваў навіну пра тое, што айцішнікі, якія данацілі дабрачынным фондам, цяпер павінны пералічыць грошы і сілавікам.  

“То бок плаціш за кулі, якімі цябе забіваюць. Такое было ў Эфіопіі ў 1970-я, калі камуністычная ўлада расстрэльвала студэнтаў-дэманстрантаў, а потым іх бацькі плацілі за кулі, каб забраць целы дзяцей. Гэта ўжо найвышэйшы ўзровень вычварэнства сістэмы. Інтэграваць іх у новы ўклад палітычны ўжо немагчыма, бо гэта людзі без аніякіх чалавечых прынцыпаў. Такіх прыкладаў у краіне будзе ўсё больш і больш”.

Павел Усаў нагадвае, што нават пагадненне пра супрацу не абараняе чалавека ад затрымання:

“Чалавек будзе вымушаны падпісаць,што ён раскайваецца, магчыма, яшчэ і відэа з нім запішуць, акрамя таго, што павінен будзе заплаціць, а яшчэ, магчыма, прымусяць да супрацы з карнымі органамі — усё гэта маральнае прыніжэнне. І нават гэта не дае гарантыі, што цябе не пасадзяць. Вось вазьміце прыклад Зянковіча. На жаль, мы становімся ў руках гэтых бандытаў разменным матэрыялам”.      

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі