Полк Каліноўскага адзначае год з часу стварэння

Іван Марчук ("Брэст") у сакавіку 2022-га / t.me/belwarriors/
Іван Марчук ("Брэст") у сакавіку 2022-га / t.me/belwarriors/

Полк імя Кастуся Каліноўскага адзначае год з часу стварэння. Падраздзяленне было заснаванае 9 сакавіка 2022-га, спачатку як батальён (а да таго існавала рота беларускіх добраахвотнікаў). Пра стварэнне асобнага беларускага падраздзялення ў відэазвароце аб'явіў Іван Марчук ("Брэст", на здымку знізу), які ў чэрвені мінулага года пад Лісічанскам загінуў у баю з расійскімі войскамі. 

Батальён пашырыўся да палка ў траўні 2022-га.

"За гэты час мы панеслі страты, піша прэс-служба палка Каліноўскага. — Два нашых ваяра ў палоне ў акупанта. Многія з ваяроў атрымалі параненні рознай ступені цяжкасці. Але, пры ўсім гэтым, нас становіцца ўсё больш! Мы штодзень выконваем баявыя задачы на фронце. Мы заявілі аб сваіх палітычных амбіцыях. Да нас далучаюцца цэлымі арганізацыямі. Аб нас ведаюць ва Украіне, Польшчы, Літве, Латвіі, Эстоніі, ЗША, Канадзе, Брытаніі і яшчэ ў шматлікіх дэмакратычных краінах свету. А галоўнае — нас чакаюць у Беларусі".

Полк Каліноўскага ўваходзіць у склад Узброеных сіл Украіны. Яго байцы ўдзельнічаюць у баях у самай гарачай кропцы фронту — у Бахмуце.

Полк Каліноўскага адзначае год з часу стварэння

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі