Полк Каліноўскага прайшоў аўдыт і апублікаваў справаздачу
Баец палка Каліноўскага, ілюстрацыйнае фота
Полк імя Кастуся Каліноўскага прайшоў незалежны аўдыт і апублікаваў фінансавую справаздачу. Яна ахоплівае перыяд з 1 ліпеня 2022-га па 1 лістапада 2023 года.
"Полк існуе не ў апошнюю чаргу дзякуючы падтрымцы і данатам. Таму нам важна быць адкрытымі і шчырымі з нашымі партнёрамі і валанцёрамі", — пішуць каліноўцы.
Яны адзначаюць, што дзякуючы данатам маглі набываць і рамантаваць машыны і дроны, набываць паліва, прылады сувязі і экіпіроўку, забяспечваць гаспадарчыя патрэбы баз дыслакацыі. Акрамя таго, данаты дапамаглі праводзіць аперацыі кіберпартызанаў і яшчэ ў шмат якіх іншых сферах.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.