За данаты палку Каліноўскага беларуса асудзілі на пяць гадоў калоніі
Суд
Мінскі абласны суд прызначыў беларусу пяць гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму за данаты палку Каліноўскага, піша прэс-служба Генпракуратуры.
Паведамляецца, што ён зрабіў каліноўцам 10 банкаўскіх пераводаў на агульную суму больш за 1200 рублёў.
Беларуса прызналі вінаватым у "фінансаванні дзейнасці па вярбоўцы, навучанні, іншай падрыхтоўцы і выкарыстанні грамадзян Рэспублікі Беларусь, а таксама асоб без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць у Беларусі, для ўдзелу на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаванні аднаго з супрацьлеглых бакоў, узброеных канфліктах і ваенных дзеяннях пры адсутнасці прыкмет наёмніцтва".
Як пішуць праваабаронцы, гаворка ідзе пра 31-гадовага Чэслава Канановіча.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.