Польшча не давала Пратасевічу палітычны прытулак
Раман Пратасевіч падаў дакументы на атрыманне палітычнага прытулку
Насуперак сцвярджэнням польскага ўрада, выкрадзены беларускімі ўладамі журналіст Раман Пратасевіч не атрымаў палітычны прытулак у Польшчы, піша Wyborcza. З тэксту таксама вынікае, што телеграм-канал, прызнаны экстрэмісцкім ў Беларусі, заснаваў Уладзімір Чудзянцоў і Сцяпан Пуціла.
У 2019 годзе Пратасевіч падаў заяву аб наданні статусу бежанца разам са Сцяпанам Пуцілам пасля затрымання Уладзіміра Чудзянцова. Пуцілу быў дадзены прытулак, а Пратасевічу адмоўлена. Ён даведаўся аб гэтым толькі тады, калі прыехаў за пашпартам, каб з'ехаць у Літву. Там Пратасевіч не спрабаваў зноў атрымаць палітычны прытулак, у Літве ён атрымаў візу, на падставе якой знаходзіўся ў краіне.
Намеснік міністра замежных спраў Польшчы Павел Яблоньскі пацвердзіў, што ў Пратасевіча няма статусу палітычнага ўцекача ў Польшчы, і распавёў, што "беларускі апазіцыянер не завяршыў працэдуру прадастаўлення прытулку ў Польшчы". Інфармацыю пра гэта выданню пацвердзіў Хельсінкскі фонд правоў чалавека.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.