Польшча паспрабуе адгаварыць мігрантаў штурмаваць мяжу

Мяжа Польшчы з Беларуссю

Мяжа Польшчы з Беларуссю / Straż Graniczna

Польскае МЗС анансавала маштабную інфармацыйную кампанію, скіраваную на асвету мігрантаў, якія спрабуюць трапіць у ЕС праз беларуска-польскую мяжу ў абыход рэгулярных працэдур, піша польскае медыя PAP.

"Інфармацыйная кампанія, якая будзе заснаваная на звестках, сабраных памежнай службай і салдатамі, якія ахоўваюць мяжу Польшчы з Беларуссю, будзе скіраваная на краіны, з якіх прыязджаюць мігранты", — кажа кіраўнік польскага МЗС Радаслаў Сікорскі.

Такім чынам Польшча пастараецца "адгаварыць" мігрантаў ісці на штурм мяжы. Варшава плануе тлумачыць мігрантам, што ўсе, хто правакуе іх на перасячэнне мяжы ў абыход рэгулярных працэдур, падманваюць.

"Гэта робіцца, каб заахвоціць гэтых бедных людзей паспытаць шчасця," — кажа Сікроскі.

Пры гэтым польска-беларуская мяжа цяпер ахоўваецца так сур'ёзна, што шанцы на яе паспяховае перасячэнне мінімальныя. На мяжы ўсталяваны плот і дзяжураць патрулі. Сікорскі лічыць, што калі ў краінах паходжання мігрантаў людзі ўбачаць відэазапісы з мяжы, гэта ўстрымае іх ад небяспечнага падарожжа.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі