Польшча плануе змяніць правілы выдачы гуманітарных візаў
Польшча памяняе правілы выдачы гуманітарных віз / pixabay.com
У Польшчы хочуць змяніць парадак выдачы гуманітарных віз беларусам, якія знаходзяцца на яе тэрыторыі. Як паведамляе Цэнтр беларускай салідарнасці, днямі быў апублікаваны законапраект, падрыхтаваны Міністэрствам замежных спраў Польшчы.
Прыём заяваў на атрыманне гуманітарнай візы будзе падоўжаны да 31 сакавіка 2023 года.
Атрымаць яе змогуць наступныя катэгорыі:
— грамадзяне Беларусі, якія знаходзяцца ў Польшчы на падставе дзеючай гуманітарнай візы;
— грамадзяне Беларусі, якія легальна знаходзіліся ва Украіне да вайны і прыехалі ў Польшчу пасля 24 лютага 2022 года з тэрыторыі Украіны;
— грамадзяне Беларусі і Украіны, якія прыехалі ў Польшчу на падставе нацыянальнай візы з паметкай "Poland Business Harbour".
Адмяняецца патрабаванне, што заяву на такую візу могуць падаваць толькі грамадзяне Беларусі, якія не мгуць вярнуцца на радзіму пад пагрозай рэпрэсій або пераследу.
Паводле звестак Цэнтра беларускай салідарнасці, законапраект цяпер праходзіць узгадненні.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.