Польшча стварае кааліцыю, каб не дапусціць на турніры беларусаў і расіян
Беларускія спартсмены могуць не трапіць на Алімпіяду ў Францыі / Reuters
Польшча фармуе кааліцыю з 36 краін супраць допуску на міжнародныя турніры (у тым ліку і на парыжскую Алімпіяду) беларускіх і расійскіх спартсменаў. Пра гэта заявіў міністр спорту Каміль Бартнічук. Паводле яго слоў, 15-га траўня збярэцца Савет Еўрасаюза па спорце, на якім плануецца прыняць дэкларацыю супраць вяртання беларусаў і расіян на міжнародную арэну.
Польшча дагэтуль не атрымала адказу на свой пратэст, пададзены ў Міжнародны алімпійскі камітэт супраць допуску спартсменаў з РБ і РФ да адборачных спаборніцтваў Алімпіяды-2024. Менавіта МАК сёлета рэкамендаваў міжнародным спартыўным федэрацыям дапускаць спартсменаў з Беларусі і Расіі да спаборніцтваў у нейтральным статусе і з выкананнем шэрагу ўмоваў. Некаторыя федэрацыі іх дапусцілі, іншыя ж палічылі, што пакуль гэта немагчыма.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.