Польшча высылае беларускага вайсковага аташэ
"Дыпламатычная вайна" паміж Варшавай і Мінскам / pixabay.com
Польшча высылае беларускага вайсковага аташэ. Пра гэта агенцтву PAP сказаў прэс-сакратар польскага Міністэрства замежных спраў Лукаш Ясіна.
Такім чынам Варшава адкажа на рашэнне Мінска выслаць афіцэра сувязі польскай памежнай аховы і двух супрацоўнікаў польскага консульства ў Гродне. Па словах Лукаша Ясіны, яны ўжо пакінулі межы Беларусі.
Пра высылку польскіх дыпламатаў стала вядома некалькі дзён таму. Акрамя таго, беларускі бок забараніў перавозчыкам з польскай рэгістрацыяй пакідаць Беларусь праз якую-небудзь іншую мяжу акрамя беларуска-польскай.
Беларуска-польскія адносіны абвастрыліся пасля таго, як у Беларусі на восем гадоў асудзілі актывіста польскай меншасці Анджэя Пачобута. Польшча з 10 лютага прыпыніла працу пункта пропуску "Баброўнікі". І ў адказ на новыя недружалюбныя крокі з боку Беларусі з 21 лютага абмежавала рух беларускіх грузавікоў праз памежны пераход "Кукурыкі-Казловічы".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.