Польскага суддзю, які ўцёк у Беларусь, унеслі ў чырвоны спіс Інтэрпалу

Томаш Шмыт

Томаш Шмыт / Tomasz Jastrzębowski/REPORTER

У польскім Сейме абмеркавалі пытанні, звязаныя з дзейнасцю былога суддзі Томаша Шмыта, які ўцёк у Беларусь, перадае Польскае радыё. На пытанні дэпутатаў адказаў намеснік міністра юстыцыі Аркадыюш Мырха.

Паводле яго, былы суддзя меў доступ да інфармацыі, важнай для дзяржаўнай бяспекі Польшчы. Гэтую інфармацыю ён мог перадаць беларускім органам. У сістэме юрыспрудэнцыі Польшчы Шмыт займаў важнае месца. Як заяўляе Мырха, кар'еры Шмыта спрыяў тагачасны намеснік міністра юстыцыі Лукаш Пебяк.

Мэтай групы, у якой дзейнічаў Шмыт, быў дэмантаж сістэмы правасуддзя, кажа Мырха.

Таксама паведамляецца, што Томаш Шмыт унесены ў чырвоны спіс вышуку Інтэрпалу. Яго вінавацяць у шпіянажы. Інфармацыя пра вышук паступіць у службы 196 краін арганізацыі, у тым ліку — у Беларусь і Расію.

Як распавядала Еўрарадыё, Томаш Шмыт 6 траўня ў Мінску даў прэс-канферэнцыю беларускім дзяржаўным СМІ. Ён паведаміў, што хоча атрымаць палітычны прытулак у Беларусі. У Польшчы на яго пачалі крымінальную справу за шпіянаж.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі