Польша сёння можа падоўжыць рэжым надзвычайнага становішча на мяжы з Беларуссю

У раёнах Польшчы, якія мяжуюць з Беларуссю, усталяваныя дарожныя знакі "Зона надзвычайнага становішча" / Reuters
У раёнах Польшчы, якія мяжуюць з Беларуссю, усталяваныя дарожныя знакі "Зона надзвычайнага становішча" / Reuters

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда падпісаў і накіраваў у парламент запыт аб падаўжэнні рэжыму надзвычайнага становішча на мяжы з Беларуссю. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні, размешчаным на сайце кіраўніка польскай дзяржавы.

Рэжым надзвычайнага становішча ў прыгранічных рэгіёнах быў уведзены з-за сітуацыі з мігрантамі. Па польскіх законах, рашэнне аб такім рэжыме прымае ўрад. Затым яго зацвярджае прэзідэнт, пасля чаго яго яшчэ павінен ухваліць Сейм.

"Сейм разгледзіць запыт прэзідэнта аб падаўжэнні рэжыму надзвычайнага здарэння на 60 дзён у асобных частках Люблінскага і Падляскага ваяводстваў у чацвер вечарам", — гаворыцца ў паведамленні на сайце польскага прэзідэнта.

Польша может продлить режим ЧП на границе
З пачатку жніўня перайсці беларуска-польскую мяжу па-за пунктамі пропуску спрабавалі каля 10 тысяч нелегальных мігрантаў / Reuters

Польшча ўвяла надзвычайнае становішча ў суседніх з Беларуссю рэгіёнах 3 верасня. Рэжым дзейнічае ў прыгранічнай зоне шырынёй 3 кіламетры. Гэтае рашэнне распаўсюджваецца на 115 населеных пунктаў у Падляскім ваяводстве і 68 — у Люблінскім. На час дзеяньня рэжыму надзвычайнага становішча тут не могуць знаходзіцца староннія асобы, якія тут не жывуць, не працуюць або не вучацца. 

Польшча стала трэцяй краінай-суседкай Беларусі, якая ўвяла рэжым надзвычайнага становішча ў прыгранічных рэгіёнах. Раней гэта зрабілі Літва і Латвія. Прычына — вялікі паток нелегальных мігрантаў. У ЕС мяркуюць, што да арганізацыі патокаў мігрантаў могуць быць датычныя беларускія ўлады.

Са жніўня ў Польшчу спрабавалі нелегальна трапіць каля 10 тысяч нелегальных мігрантаў. Большасць з іх у краіну не пусцілі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі