Польскія нацыяналісты ў Варшаве збілі беларуса і ўкраінца
Траўмы беларуса Аляксандра пасля нападу
У Варшаве нацыяналісты збілі беларуса і ўкраінца, якія размаўлялі па-руску каля пад'езда свайго дома, піша MOST.
Інцыдэнт адбыўся ў ноч з 3 на 4 жніўня на вуліцы Дантэ Аліг'еры на ўскраіне Варшавы. 38-гадовы Аляксандр арандуе там пакой. Уначы ён выйшаў папаліць і трохі адышоў ад пад'езда, каб н6е перашкаджаць суседзям. Да яго падышоў знаёмы 20-гадовы ўкраінец з суседняга пад'езда. Хлопец рыхтуецца паступаць ва ўніверсітэт — звычайна гэта знаёмцы і абмяркоўваюць падчас сустрэч.
Аляксандр у 2019-м атрымаў польскае грамадзянства. Ён працуе аспірантам і дакументазнаўцам у Інстытуце геаграфіі і прасторавага развіцця Польскай акадэміі навук.
Яны размаўлялі між сабой па-руску. У нейкі момант яны заўважылі, што да іх набліжаюцца тры хлопцы гадоў 20-25, яны былі каротка стрыжаныя і апранутыя ў чорную вопратку. Аляксандр мяркуе, што яны ішлі з боку адной з кругласутачных крам: "Мы стаялі на вузкай сцежцы. Яны адышлі ад нас на метраў пяць-сем, запаволіліся — напэўна, нешта абгаварылі. І, ужо вяртаючыся да нас, пачалі крычаць матам па-польску: "*** (едзьце. — Прым. рэд.) з Польшчы, украінцы. Што вы тут робіце? Вы тут не патрэбныя".
Аляксандр адказаў, што ён беларус і мае польскае грамадзянства.Аднак палякі накінуліся спярша на яго, а потым на суседа-ўкраінца. Мужчына, мяркуе, што яго білі кастэтам. Як доўга працягваўся напад, ён прыгадаць не можа — верагодна, страціў прытомнасць падчас збіцця: "Хутчэй за ўсё, некалькі хвілін. Нас білі нагамі. Калі мы ачомаліся, былі ў неадэкватным стане — украінец дапамог мне падняцца".
Мужчыны пайшлі ў бліжэйшую краму, Прадавачка, пабачыўшы, у якім стане яны знаходзяцца, выклікала паліцыю і хуткую. Выявілася, што нападнікі парвалі заплечнік Аляксандра, з яго зніклі гаманец, банкаўскія карткі і дакументы.
Аляксандр мяркуе, што напалі на іх з прычыны нацыянальнай нянавісці: "Гэта быў нацыяналістычны, ксенафобскі напад. Калі яны нас білі, сказалі: "Wszystko do du*y, sp***dalaj» ("усё роўна, валіце". - Пер.). Я мяркую, гэта было праявай нянавісці. Думаю, некаторыя людзі прымаюць рашэнні спінным мозгам і не здольныя да якога-небудзь "рацыё", — каментуе мужчына.
У клініцы ў беларуса дыягнаставалі пералом вачніцы і страсенне мозгу, яго накіравалі ў спецыялізаваную клініку. Ужо тыдзень Аляксандр знаходзіцца ў аддзяленні сківічнай-тварнай хірургіі адной з варшаўскіх бальніц. Яму даюць абязбольвальныя прэпараты, антыбіётыкі і кроплі ў вока. Магчыма, спатрэбіцца аперацыя на воку, бо могуць быць праблемы з сятчаткай.
Траўмы ўкраінца аказаліся менш сур'ёзнымі: у дзень збіцця яго не шпіталізавалі. Аднак заяву ў паліцыю малады чалавек падаў. Праз участковага падаў заяву і Аляксандр: сам з'явіцца ў паліцыю ён не мог па стане здароўя. У лякарню да яго прыязджала следчая група — зрабіла здымкі і пачала крымінальную справу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.