Польскія памежнікі затрымалі людзей, якія перакідвалі рэчы ў Беларусь

На беларуска-польскай мяжы / podlaski.strazgraniczna.pl
На беларуска-польскай мяжы / podlaski.strazgraniczna.pl

28 лютага польскія памежнікі затрымалі некалькіх чалавек каля плота, які раздзяляе Польшчу і Беларусь.

Як паведамляе прэс-служба памежнікаў, парушальнікаў каля агароджы заўважылі супрацоўнікі службы ў цэнтры назірання ў Беластоку. Людзі на польскім баку мяжы перакідвалі пакеты на беларускі бок. У гэты пункт быў высланы патруль, які затрымаў трох палякаў, дваіх грамадзян Германіі і адну грамадзянку Швейцарыі. Паведамляецца, што яны спецыяльна прыехалі на мяжу з рэчамі, якія перакідвалі на беларускі бок. 

Выявілася, што пяцёра затрыманыя парушылі забарону на ўезд на памежную тэрыторыю. Таксама памежнікі даведаліся, што 26-гадовая грамадзянка Германіі парушае забарону на ўезд  на памежную тэрыторыю не першы раз. Яе пастанавілі выслаць з Польшчы і забараніць уезд на пяць гадоў.

Памежнікі падкрэсліваюць, што ніхто з затрыманых не падаваў скаргу, "бо для гэтага не было ніякіх падстаў".

Польскія памежнікі затрымалі людзей, якія перакідвалі рэчы ў Беларусь
Польскія памежнікі затрымалі людзей, якія перакідвалі рэчы ў Беларусь

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі