Польскія сілавікі перахапілі каля мяжы з Беларуссю самаробны беспілотнік
Польскія сілавікі перахапілі каля мяжы з Беларуссю самаробны беспілотнік. Здарылася гэта ўначы з 9 на 10 студзеня каля Янава Падляскага на Сакольшчыне. Мяркуецца, што з дапамогай беспілотніка невядомыя зламыснікі перапраўлялі праз мяжу кантрабанду.
Фотаздымкі змясцілі ў Facebook вайскоўцы польскай 18-й механізаванай дывізіі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.