Помнік Леніну ў Лідзе аблілі чырвонай фарбай
Помнік Леніну ў цэнтры Ліды (Гродзенская вобласць) невядомыя аблілі чырвонай фарбай, інфармуе БелаПАН.
Фарбу на помніку Леніну пабачылі сябры Беларускай партыі левых "Справядлівы свет". 7 лістапада ў 11.30 яны прыйшлі да помніка, каб ускласці кветкі.
Партыйцы выклікалі міліцыю. А міліцыянты, у сваю чаргу, выклікалі камунальнікаў. Тыя аператыўна перафарбавалі помнік.
Ва ўскладанні кветак прынялі ўдзел каля 20 чалавек.