Пра герб Беларусі зноў усе гавораць — праз Арцемія Лебедзева

Такі герб Беларусі прапануе Арцемій Лебедзеў / instagram.com
Такі герб Беларусі прапануе Арцемій Лебедзеў / instagram.com

"Студыя Арцемія Лебедзева" прадставіла свой варыянт герба Беларусі. На ім — кот, трактар і валошка.

Лебедзеў растлумачыў сваю канцэпцыю ў вершах:

Васильки гербу дают

урожайность и уют,

пара тракторов, картошка

— чувство сытости немножко”.

Коцік жа, па задумцы Лебедзева, сімвалізуе мір і ўтульнасць.

Гербам Беларусі "Студыя Арцемія Лебедзева" занялася па заказе мінскага стратэга і маркетолага Дзмітрыя Леўкаўца. У лютым ён убачыў навіну пра касметычныя змены герба Беларусі. Дзмітрый хацеў пачаць у грамадстве дыскусію пра тое, наколькі наш нацыянальны сімвал адпавядае духу часу. І здаецца, у яго атрымалася.

"У мяне не было вау-чаканняў. Мне падабаецца, што дызайн нясе ў сабе пазітыўны пасыл, — ацэньвае вынік Дзмітрый Леўкавец. — Але, з іншага боку, я засмучаны, што ёсць вялікія адыходжанні ад тэхнічнага задання".

ТЗ было сфармулявана так: "Новы сімвал не павінен быць трэшавым. Так, ён павінен выклікаць абмеркаванне, але ў той жа час быць зразумелым большасці жыхароў".

Каб аплаціць працу дызайнерскай студыі, Леўкавец арганізаваў краўд-кампанію на сайце MolaMola. Сабраць атрымалася 525 рублёў з заяўленых 3450. Астатнія грошы маркетолаг заплаціў са сваёй кішэні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі