Пра Кабінет, разыходжанні, пашпарт, будучыню сваю і дэмсіл — эфір з Кавалеўскім

Валерый Кавалеўскі

Валерый Кавалеўскі / Еўрарадыё

26 чэрвеня Валерый Кавалеўскі нечакана аб’явіў “аб складанні з сябе абавязкаў намесніка кіраўніцы і прадстаўніка па замежных справах у Аб’яднаным пераходным кабінеце”. Прычынай нібыта стала тое, што “з’явіліся разыходжанні ў стратэгічным бачанні шляхоў дасягнення мэтаў дэмакратычнага руху, у арганізацыі і тактыцы вядзення працы, а таксама ў падыходах да ўнутранай палітыкі”. З таго часу цяпер ужо былы прадстаўнік АПК даў некалькі каментароў розным СМІ, але сітуацыя з яго адыходам больш зразумелай не зрабілася. Як і лёс яго праектаў, найперш праекта пашпарта Новай Беларусі, якія Кавалеўскі курыраваў.

Што ж насамрэч зрабілася нагодай для адыходу з АПК і што цяпер будзе з праектам пашпарта Новай Беларусі? Ці можна казаць, што Кавалеўскі прайграў “апаратную вайну” і ці былі спробы пераканаць яго застацца? Чым плануе займацца і як ацэньвае сённяшні стан дэмсіл? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае экс-дыпламат і былы прадстаўнік па замежных справах Аб’яднанага пераходнага кабінета Валерый Кавалеўскі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі