У ЦВК паступілі дакументы на рэгістрацыю Лукашэнкі кандыдатам у прэзідэнты

Лукашэнка ўсё ж ідзе на выбары

Лукашэнка ўсё ж ідзе на выбары / AP

Раніцай 26 кастрычніка ў Цэнтральную выбарчую камісію Беларусі паступілі дакументы аб рэгістрацыі ініцыятыўнай групы па вылучэнні Аляксандра Лукашэнкі кандыдатам у прэзідэнты, паведамляюць дзяржСМІ.

Узначаліць яе Старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Юрый Сянько.

Нагадаем, выбары ў Беларусі прызначаны на 26 студзеня 2025 года. Акрамя Лукашэнкі, пра жаданне ўдзельнічаць у прэзідэнцкай гонцы ўжо заявілі Алег Гайдукевіч і Ганна Канапацкая.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі