У Гродне за "экстрэмізм" асудзілі ўладальніка папулярнага сайта
Сяргея Чабоцьку судзілі
Уладальніка вядомага гродзенскага сайта s13.ru Сяргея Чабоцьку судзілі за распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў, заўважыў Hrodna Life.
Судовае паседжанне праходзіла ўчора ў судзе Ленінскага раёна горада Гродна.
Справа па арт.19.11 ч. 2 КаАП "Распаўсюджванне, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або якая прапагандуе такую дзейнасць" разгледзела суддзя Ганна Лявусік.
Што менавіта прысудзілі прадпрымальніку пакуль невядома.
Нагадаем, буйны гродзенскі сайт перастаў абнаўляцца яшчэ 23 кастрычніка. Па гарадскіх чатах папаўзлі чуткі, што яго могуць прызнаць экстрэмісцкім, што ў выніку і адбылося.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.