Пра заробкі, падаткі, “кантрабас”, “схематоз” і “прэзідэнцкія выбары” — эфір

Аляксандр Кныровіч

Аляксандр Кныровіч / Еўрарадыё

Гэта на каханне гадаюць асабліва даверлівыя, адрываючы пялёсткі ў рамонка. На дату выбараў абазнаныя ў эканоміцы людзі “гадаюць”, аналізуючы эканамічныя паказчыкі. Ну, прынамсі так яны потым тлумачаць прычыны выбару дня галасавання цікаўным. “Пойдзе/не пойдзе” — ёсць яшчэ такі “рамонак”. Але ён для самых рызыкоўных экспертаў. Ну, ці самых абазнаных.

Ці можа эканоміка быць сярод прычынаў, з якіх выбары прызначылі на такі ранні тэрмін? Што чакае заробкі беларусаў і колькі падаткаў плацяць насамрэч у самай “сацыяльна арыентаванай дзяржаве”? Ці сапраўды ў Беларусі квітнеюць “схематоз” і “кантрабас” і пры чым тут курс долара? Пра гэта і многае іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з палітыкам і блогерам Аляксандрам Кныровічам у 13:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі