На мяжы Беларусі і Польшчы зноў з'явіліся чэргі
Чэргі на мяжы з Польшчай
Зноў з'явіліся чэргі на мяжы Беларусі і Польшчы. Па дадзеных на 14:00 26 кастрычніка, у пункце пропуску "Брэст" стаялі як мінімум паўсотні аўтобусаў, з іх 30 — рэйсавыя.
Паводле звестак ДПК, чакаюць уезду з Беларусі ў Польшчу 26 кастрычніка больш за тысячу легкавых аўтамабіляў.
Пераход беларуска-польскай мяжы з такімі чэргамі можа займаць 12 і нават болей гадзін. Аднак пасажыры аўтобусаў выкарыстоўваюць невялікія хітрыкі: напрыклад, за гатоўку перасаджваюцца ў тыя аўтобусы, якія стаяць бліжэй да пачатку чаргі.
На мяжы з Літвой чэргаў з пасажырскага транспарту няма.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.