Працягваюцца баі на "Запарожскім фронце" ва Украіне

"Важная сустрэча". Уладзімір Зяленскі з генераламі, сярод якіх камандуючы Сухапутнымі войскамі Аляксандр Сырскі / t.me/V_Zelenskiy_official/
"Важная сустрэча". Уладзімір Зяленскі з генераламі, сярод якіх камандуючы Сухапутнымі войскамі Аляксандр Сырскі / t.me/V_Zelenskiy_official/

Працягваюцца баі на "Запарожскім фронце" ва Украіне. Некаторыя расійскія "ваенкары" сведчаць, што ўкраінскія войскі маюць "тактычны поспех" (іншыя ж пішуць, што "ўсе атакі адбітыя"). Расія па-ранейшаму сцвярджае, што Украіна ўжо пачала свой контрнаступ. Украінскае ж камандаванне гэта адмаўляе. Галоўны ўдар яшчэ не нанесены, пакуль ідзе разведка пазіцый праціўніка, шукаюцца слабыя месцы. Расіяне спрабуюць стрымаць атакі танкаў і бронетэхнікі ў Запарожскай вобласці з дапамогай мінных палёў, артылерыі, авіяцыі, дронаў-камікадзэ.

Таксама расійскія "ваенкары" прызнаюць, што ўкраінскія войскі прасунуліся каля Бахмута — да важнага пункта ў Кляшчэеўцы. А контратакі расіян не мелі поспеху.

Генштаб Украіны паведамляе, што за апошнія суткі ліквідавана больш за тысяча расійскіх вайскоўцаў, знішчаныя 10 танкаў, 24 адзінкі бронетэхнікі, 34 артылерыйскія сістэмы, 4 сістэмы залпавага агню, 4 адзінкі сродкаў супрацьпаветранай абароны, 13 беспілотнікаў аператыўна-тактычнага ўзроўню. Расійскі бок заяўляе пра "дзясяткі" знішчаных украінскіх танкаў.

Як піша Bloomberg, чакаецца, што ЗША аб'явяць новы пакет вайсковай дапамогі Украіне на 2 млрд долараў.

Працягваюцца баі на "Запарожскім фронце" ва Украіне

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі