Прадавачка крамы ў Мастах ела прадукты, якія мусіла прадаваць
Прадавачка нанесла шкоду краме на суму, большую за 2000 рублёў / ілюстрацыйнае фота БЕЛТА
Прадавачка крамы ў Мастах зрабілася фігуранткай крымінальнай справы аб "прысваенні альбо растраце". На яе ў міліцыю паскардзіўся ўладальнік крамы.
Аператыўнікі высветлілі, што 33-х гадовая жанчына на працягу паўтара года "рэгулярна прысвойваў прадукты харчавання, якія належаць уладальніку гандлёвай кропкі", а грошы ў касу не ўносіла, расказалі ва УУС Гродзенскага аблвыканкама. Нястачу ў касе заўважылі калегі прадавачкі.
У выніку жанчына аб'ела гаспадара крамы (здзейсніла крадзеж прадуктаў харчавання) на суму, большую за 2000 рублёў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.