Праект Падатковага кодэкса: падаткі для ІП вырастуць у 2,5 раза

Праект Падатковага кодэкса: падаткі для ІП вырастуць у 2,5 раза

У інтэрнэце з'явіўся праект зменаў у Падатковы кодэкс. Афіцыйна гэты дакумент не пацверджаны, таму невядома, наколькі ён сапраўдны. 

У ім прапаноўваюцца некаторыя істотныя змены ў падаткаабкладанні.

Напрыклад, спрошчаную сістэму падаткаабкладання (ССП) не будуць мець права ўжываць ІП, натарыўсы і адвакаты, а толькі арганізацыі. Прычым арганізацыям, якія маюць філіялы, таксама будзк забаронена ўжываць ССП.

Для ўжывання ССП будзе вызначаны ліміт — выручка не больш за 1 мільён рублёў і штатная колькасць работнікаў не больш за 15 чалавек. 

Будзе адменены ССП з падаткам на даданую вартасць (ПДВ). Цяпер у Падатковым кодэксе гаворыцца, што стаўка падатку пры спрошчанай сістэме вызначаецца ў памеры 5%. Пасля зменаў мінімальная стаўка будзе 13% ад выручкі або 16%. Гэта значыць, падатак для ІП павялічыцца мінімум у 2,5 раза ў параўнанні з сённяшнім.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі