Праект Юрыя Стыльскага 4KUBA выклаў у сеціва новы альбом (слухаць)

"Прыйшоў час паведаміць, што штат скараціўся роўна напалову. У сілу абставінаў праект пакінуў Аляксей DBColl Таманаў. Цяпер страсаць сцены вашых клубаў/стадыёнаў і танцавальных пляцовак сваім DJ-сэтам будзе Юрый Стыльскі", — паведамляецца ў суполке 4KUBA
 
"cactus as is" складаецца з 13 трэкаў і трох бонусаў. Юрый Стыльскі распавядае Еўрарадыё, што за два гады да працы над альбомам падключыліся Raveus і Аляксандра Барташэвіч з Брэста, хлопцы з расійскага праекта Playma, а таксама брытанцы The Hounds. Сумесны трэк The Hounds і 4KUBA пад назвай “Kiss Goodnight” мы з дазволу музыкаў прапануем вам паслухаць тут:
Астатнія трэкі і бонусы даступныя па спасылцы.
 
“Калі хопіць моцы ці нехта нам дапаможа, зоймецца гэтым — мы выдадзім альбом на CD. Мы заўжды ўсё выдавалі, і, хаця цяпер вырашылі выкласці ў электронным варыянце, вельмі хочацца альбом не толькі паслухаць, але і памацаць”, — дадае ў інтэрв’ю Еўрарадыё Юрый Стыльскі.
 
4KUBA — сусветны breakbeat-брэнд з постсавецкай прасторы. Створаны ў 2004 годзе. Музыкі выдалі 3 альбомы на CD, з тузін рэлізаў на вініле (у ЗША, Канадзе і Іспаніі) і больш за 10 mp3-сінглаў і рэміксаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі